Дата выхаду: 2007-05-31
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Суд Савецкага раёну Мінска вынес прысуды актывістам “Маладога Фронту”. Усе засталіся на волі, хоць і пакараныя немалымі штрафамі. Самы вялікі — 1 мільён 240 тысяч — прысуджаны Змітру Хведаруку. Ягоным сябрам — Аляксею Янушэўскаму, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану прысудзілі крыху меней. А ўсім разам давядзецца выплаціць дзяржаве больш за чатыры мільёны рублёў. Пракурор патрабаваў спагнаць з кожнага 15 з паловай мільёнаў. Непаўнагадвай Насце Палажанцы вынесенае папярэджанне.
Каталёг: Kamunikat.org