Наша Ніва, 47/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

47/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-12-22

Рэдактар: Скурко Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як тут верыць. Тыдзень быў ідэальным для віртуальных падарожжаў у краіну дэфіцытаў — СССР. Спрыяла стагодзьдзе Леаніда Брэжнева (пра яго піша Віталь Тарас на старонцы 11), які для балыныні жывых гэты СССР увасабляе, і шквал прысьвечаных яму тэлеперадачаў і публікацыяў 3 агульным тонам «ня ўсё толькі дрэннае зьвязана з...». Прычым з памяці неяк выпадае, што чатыры зоркі Героя Савецкага Саюзу і анэкдоты пра «сіські-масіські» даваліся ў комплексе з аўганскай вайной і дэфіцытам. Дзякуй ідэолягу Анатолю Рубінаву: дадаў паўнаты насталыічным адчуваньням, заклікаўшы назад у савецкі атэізм (старонка 3). Апошні «сур'ёзны» тыдзень году — спрэс парадоксы. У тонкія моманты гісторыі добра відаць цана прапаганды — міністэрскіх заяваў, што бюджэт краіны як быў пры цане на газ у 46 даляраў за куб, такі й застанецца. Эўразьвяз сымбалічна ўводзіць санкцыі з нагоды парушэньня правоў працоўных (старонка 7), — і дзяржбясьпека абвяшчае пра падрыхтоўку дзяржаўнага перавароту падчас мясцовых выбараў. «Афіцыйныя» пісьменьнікі афіцыйна не прыходзяць на пахаваньне аднаго з апошніх Народных (старонка 14), — а кіраўнік дзяржавы ледзь не цытуе Багушэвічавы словы пра мову беларускую. Як тут верыць?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле