Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-12-01
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Самы правальны з самітаў СНД. Мэмарандум пра ўзаемаразуменьне адклалі на пасьля — пакуль ня вырашаць, як рэфармаваць СНД. Крамлёускі пул журналістаў адмовіўся асьвятляць падзеі саміту ў знак пратэсту супраць нядопуску шэрагу карэспандэнтаў беларускім бокам. У якасьці іншага захаду ў адказ беларускіх журналістаў не пусьцілі на прэс-канфэрэнцыю Пуціна. Тым часам беларуская сталіца задыхалася ў заторах — цэнтар гораду быў перагароджаны. Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці саміту заявіў пра неабходнасьць распрацоўкі прадуктыўнай мадэлі садружнасьці. Аднак ягоныя словы не былі пачутыя. Расейскі бок прапанаваў выключыць з парадку дня паседжаньня прапанаваны Ўкраінай мэмарандум пра ўзаемаразуменьне. На думку расейскага боку, дадзены дакумэнт можна разглядаць толькі пасьля прыняцьця рашэньня пра рэфармаваньне СНД. Астатнія дэлегацыі пагадзіліся з думкай Расеі. Расея таксама заблякавала прыняцьце ўсіх эканамічных дакумэнтаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва