Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-11-10
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сёньня мы ўсе палякі. У гэтым нумары «Нашай Нівы», за два тыдні да яе юбілею, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін узьнімае свой голас у абарону актывістаў польскай нацыянальнай меншасьці. Дайшло да ўзбуджэньня крымінальных справаў супраць усяго кіраўніцтва непрызнанага афіцыйнымі ўладамі Саюзу палякаў. Справа і падобная, і не падобная да ранейшых разгонаў «незарэгістраваных арганізацый». Па-першае, гэтым разам гаворка не пра арганізацьпо беларусаў, а пра арганізацьпо меншасьці, а, па-другое, усе гэтыя абвінавачваньні паводле крымінальных, а не палітычных артыкулаў. Нібыта настаўніца Борыс везла празь мяжу амфэтамін, а грамадзкі лідэр Яскевіч дачапіўся на прыпынку да трэніраванага маладога чалавека ў скуранцы. I зь першае, і з другое прычыны мне сорамна, што такое робіцца рукамі беларусаў. Заклікаю беларускую інтэлігенцьпо быць побач з Анжалікай Борыс, Мечыславам Яскевічам, Пачобутам, Пісальнікам, Лісоўскім. Бачу ў тым абавязак інтэлігента і грамадзяніна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва