Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-08-11
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хто народны? Памёр Брыль. Няма Быкава, Шамякіна, Танка. Народных пісьменьнікаў Беларусі засталося трое: Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч. За Лукашэнкам званьне Народнага не прысуджалася. Гэта помста ўлады літаратурнаму цэху, які так і не ўдалося прьфучыць. Відавочна хочуць, каб гэты інстытут зьвёўся. Адно гэта выклікае жаданьне яго захаваць. Але як? У сытуацыі, калі права надаваць гэтае званьне мае толькі прэзыдэнт? На пачатку 90-х інстытут Народнага пісьменьніцтва многія лічылі спараджэньнем народніцкае ідэалёгіі, узятым на ўзбраеньне савецкай сыстэмай з мэтай падпарадкаваць творцаў уладзе. Аднак калі ў сярэдзіне 90-х нацыя засталася бяз сымбаляў, выйшла так, што менавіта Народныя пісьменьнікі натуральным чынам сталі выконваць прадстаўнічыя функцыі — яны адкрывалі народнае веча, калі незалежнасьць была пад пагрозай у 1996-м, яны ішлі папераду Чарнобыльскіх шляхоў, іх прымалі як паўнамоцных прадстаўнікоў Беларусі кіраўнікі іншых краінаў, якія не прызнавалі легітымнасьці афіцыйных уладаў. Слова Народных пісьменьнікаў было важкім у сытуацыях палітычнага выбару. На пачатку 2000-х здаецца, што нацыя адаптавала інстытут Народнага пісьменьніцтва, накінуты ў 30-я, і на пачатак новага тысячагодзьдзя Народныя пісьменьнікі сталі такімі ж нацыянальнымі сымбалямі, як сьцяг ці Мірскі замак.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва