Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-07-21
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Фонд Каліноўскага: шкода ці карысьць? Адзін лоўкі малады чалавек, курсуючы між Полыпчай і Беларусьсю, наладзіў выгадны бізнэс. Ён прапаноўваў моладзі за энную суму грошай вырабіць... вартыя рэкамэндацыі для атрыманьня стыпэндыі Каліноўскага ў Полыпчы. I кліенты знаходзіліся. Бо што такое пара дзясяткаў даляраў, калі ты здаў у Беларусі тэсты на 30 балаў, а вучыцца хочацца. Актывісты Праграмы Каліноўскага ў Полыпчы выявілі махляра, змусілі пакаяцца і зьвярнуліся ў Рэдакцыю з просьбай агучыць ягонае імя. Ня будзем таго рабіць. Дамо шанец выправіцца яшчэ зусім маладому чалавеку. Выезд студэнтаў на вучобу ў замежныя ўнівэрсытэты набыў настолькі масавы маштаб, што кранае розныя пытаньні — як этычныя, так і палітычныя. «Людзі, што маглі прыносіць карысьць, разьехаліся зь Беларусі», — з горыччу кажа Артур Фінькевіч карэспандэнтам «НН», якія наведалі яго на «хіміі». Ён прыводзіць прыклад Барыса Гарэцкага, былога прэс-сакратара «Маладога фронту». «Але Гарэцкага яшчэ можна зразумець — яго хацелі «закрыць» па крыміналцы. Кепска, што сярод стыпэндыятаў праграмы імя Каліноўскага шмат людзей, якім зусім нічога не пагражала», — мяркуе палітвязень.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва