Наша Ніва, 24/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

24/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-06-30

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Колькі каштуе гонар чынавенства. 60 млн рублёў павінна выплаціць ЗАТ «БелКП-Прэс» — выдавец «Комсомольской правды в Беларуси» — старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму. На гэтую суму Савецкі суд ацаніў маральныя страты чыноўніка. Калясальнай абразай Аляксандар Шпілеўскі палічыў разьмяшчэньне свайго фота пад цытатай зь Мікалая Шпілеўскага — агента вядомага футбаліста А.Глеба. Гэтую тэхнічную памылку ў рэдакцыі заўважылі пасьля выхаду нумара і адразу прынесьлі вусныя прабачэньні. У наступным выхадзе кіраўніцтва надрукавала афіцыйныя прабачэньні абодвум фігурантам і чытачам. У адрозьненьне ад агента футбаліста, чыноўніка гэта не задаволіла. Супрацоўнікі газэты ня схільныя палітызаваць сытуацыю. «Проста ў нашай краіне гонар чыноўнікаў каштуе даражэй за простых грамадзянаў у разы, — зазначыў намесьнік галоўнага рэдактара Віктар Малішэўскі. — Паводле зьвестак Таварыства абароны правоў спажыўцоў, самы вялікі задаволены пазоў супраць прадстаўнікоў дзяржаўных установаў — 1 мільён рублёў. Мы гэта яшчэ добра прааналізуем і адсочым, куды ён выдаткуе гэтыя грошы».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле