Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-06-09
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Як рэдактар "Нашай Нівы” рэпрэзэнтаваў Беларусь на Сусьветным газэтным кангрэсе. 59-ты Сусьветны газэтны кангрэс і 13-ты Сусьветны форум рэдактараў сёлета прайшлі ў Маскве. Форум сабраў 1700 выдаўцоў і рэдактараў з болын чым ста дзяржаваў. Сярод іх была групка беларускіх газэтчыкаў. Ад нашай краіны давялося выступаць мне. Арганізатары прасілі параўнаць сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі й Расеі. Уразіў выступ прамоўцы перада мною. Ім быў Мікалай Сванідзэ, вэтэран расейскага тэлебачаньня і важная асоба ў «Грамадзкай палаце» пры прэзыдэнту Расеі. "Не расейская ўлада вінаватая ў праблемах з свабодай слова, а грамадзтва. Публіка стаміліся ад альтэрнатыўнай інфармацыі, — заявіў ён. — «Грамадзкая палата» хоча дапамагаць рэгіянальным выданьням стаць свабоднымі. Але пяжка знайсьці тых, хто хоча быць свабоднымі. Быць залежнымі прасьцей". Болын за тое, няможна "патрабаваць ад расейцаў звычкі заходняга чалавека да дэмакратычных каштоўнасьцяў". Сванідзэ адразу запярэчьглі расейскія рэгіяналы, тыя самыя, якія нібыта ня хочуць свабоды, сталі расказваць, як яны судзяцца, як дабіваюцца і як іхныя чытачы прагнуць альтэрнатыўных думак.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва