Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-05-26
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Код грамадзтва. Скандал вакол пасрэднай карціны «Код да Вінчы», што была на пяты дзень паказу зьнятая з пракату, паставіў рубам два фундамэнтальныя пытаньні: «На што здольныя сродкі масавай камунікацыі?» і «Які статус хрысьціянства ў грамадзтве?» Забава ці маніпуляцыя? У спрэчцы сутыкнуліся два несумяшчальныя погляды на кіно (дый увогуле на мастацтва). Першы лічыць кіно забавай, фікцыяй, умоўнай гульнёй са знакамі. Адпаведна, глядач такога кіно — вольны чалавек, які цешыцца з жанравых прыёмчыкаў і цытатаў. Згодна з другім падыходам, фільм ёсьць самой рэчаіснасыпо, што выхоўвае гледача й маніпулюе ім. Глядач падуладны экранным вобразам, якія пераносіць у сваё жыцьцё. Абаронцы «Коду» падкрэсьлівалі забаўляльнасьць кіно — і сваю свабодную волю. Вернікі-пікетоўцы казалі пра скрыўленьне праўды і маніпуляцыю недасьведчаным чалавекам. Кіно — гэта забава вольных ці замбаваньне залежных? Праблема вырашэньня ня мае. Супярэчнасьць закладзеная ў кожным чалавеку. Левая паўсфэра нашага мозгу бачыць кіно як забаву, правая — як саму рэчаіснасьць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва