Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-05-19
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рост цэнаў на газ можа быць выгадны Беларусі. Тэму для аналізу гэтага нумару «НН» дала зьмена тону ў беларуска-расейскіх адносінах. Праўда. ніякага рэальнага павароту за ёю пакуль няма — пра гэта поўныя горычы назіраньні Вітаж Тараса на старонцы 8. На сустрэчы з Ільлём Кжбанавым кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусь і Расея «застануцца сябрамі, па якой бы цане нам газ ні прадавалі». Гэта можна разумець як свайго роду капітуляцыю — гарантыі, што Беларусь будзе верная сваім васальным абавязкам, але ў той жа час і цьвёрдае «не» на прапановы «паглыбленьня інтэграцьгі». Маскву такі стан цалкам задавальняе, піша Аляксандар Класкоўскі (старонка 16). Чаму? «У адносінах да Беларусі Расея мае кароткатэрміновую і доўгатэрміновую стратэгію», — кажа нямецкі палітоляг Аляксандар Рар (старонка 7). Доўгатэрміновая стратэгія мае на мэце ўзьяднаць Расею і Беларусь у адзіную дзяржаву. Але кіраўніцтва Расеі ўсьведамляе, што ў бліжэйшы час гэта наўрад ці магчыма. Таму робіць стаўку на кароткатэрміновую стратэгію — змусіць Беларусь на дробныя саступкі, карыстаючыся тым, што А. Лукашэнка пазбавіў краіну поля для манэўру, і разьлічваючы аднойчы, у зручны момант, зьдзейсьніць свае запаветныя мары.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва