Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-04-28
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Упраўленьне ідэалёгіі супраць «Нашай Нівы»ю Зварот Рэдакцыі да чытачоў з усяго сьвету. Перад самым Вялікаднем «Наша Ніва» атрымала ліст ад Менскага гарвыканкаму, у якім гаворыцца, што «размешение газеты «Наша Ніва» в городе Минске является нецелесообразным». Матывацыя: «...установлено... что 22 марта... главный редактор газеты «Наша Ніва» подвергнут административному аресту сроком на 10 суток». Варта нагадаць, што рэдактар быў затрыманы 21 сакавіка, у часе пасьлявыбарчых пратэстаў, на выхадзе з аўтобуса 100-га маршруту на Кастрычніцкай плошчы, а пасьля асуджаны па абвінавачваньні ў «нецэнзурнай лаянцы». Улады спрабуюць самкнуць апошняе зьвяно ў ланцужку здушэньня «Нашай Нівы». 3 1 студзеня газэту пад рознымі прэтэкстамі спынілі распаўсюджваць манапалісты «Белсаюздрук», «Менгарсаюздрук», «Менаблсаюздрук», а «Белпошта» выключыла газэты з падпіснога каталёгу. 10 красавіка пасьля доўгае зацяжкі Міністэрства сувязі адмовіла «Нашай Ніве» ў яе просьбе на атрыманьне ліпэнзіі на самастойнае правядзеньне падпіскі. Тым самым днём датуецца і ліст зь Менскага гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні М. Ціцянкова, падрыхтаваны ідэалягічным аддзелам гарвыканкаму. Ён азначае забарону на існаваньне прадпрыемства «Наша Ніва».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва