Наша Ніва, 12/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

12/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-03-24

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Абвастрэньне параноі. Дзён дзесяць назад мне пазваніў Віталь Сіліцкі. Выбіраючыся ў чарговую стажыроўку ў адзін з заходніх унівэрсытэтаў, ён папрасіў мяне аб сустрэчы. Гаварыў, што хоча сказаць непгга важнае. Таго дня я ад'яжджаў у Варшаву, і мы сустрэліся на менскім вакзале. «Я баюся за вас, хлопцы, — упершыню ў жыцьці прамовіў мне такое Віталь. — Ходзяць чуткі, што ўсьлед за палітыкамі пачнуць садзіць аналітыкаў». Наступнымі днямі я марна стараўся забыцца пра пачутае і ў нядзелю пайшоў на Кастрычніцкі пляц зь цяжкім сэрцам. Гісторыя зь людзьмі на гэтым пляцы і іх блякадай спраўдзіла гэтае прадказваньне толькі часткова. Усьлед за палітыкамі пачалі садзіць ня толькі аналітыкаў, але і журналістаў, кулыурных дзеячаў і проста людзей беларускай мовы. Пасадзіць на 10, 15 ці 25 за неляяльнасьць да рэжыму, выражаную якім-заўгодна чынам, цяпер могуць кожнага. Проста так, у імя прафіляктыкі апазыцыйных настрояў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле