Наша Ніва, 11/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

11/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-03-17

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сэнс гэтых выбараў. У апопшія дні ад маіх сяброў і калегаў нярэдка даводзіцца чуць меркаваньне, што на выбары ісьці ня сьлед, а тым больш - на плошчу. Прычым выказваюць яго далёка не прыхільнікі рэжыму. Гэта разумныя, адукаваныя людзі, не пазбаўленыя перакананьняў і прынцыпаў. Яны прыводзяць рацыянальныя доказы ў абгрунтаваньне свайго пункгу гледжаньня. I галоўны зь іх палягае на тым, пгго вынікі выбараў вядомыя загадзя, таму галасаваньне ператвараецца, у лепшым выпадку, у фарс. Ніхто, маўляў, галасоў лічьшь не зьбіраецца, і ніякае "народнае галасаваньне" не паўплывае на лічбы, якія абвесьціць Цэнтравыбаркам. Таму адзінае, чым можна насаліць уладзе ў нядзелю, 19 сакавіка, гэта не пайсьці на выбары і тым самым сапсаваць настрой участковай камісіі, якая будзе трымаць справаздачу перад вышэйшымі інстанцыямі толькі па адзіным паказьніку — яўцы. Вядома, разважаюць прыхільнікі гэтага меркаваньня, было б добра, калі б два апазыцыйныя кандыдаты дамовіліся паміж сабой і зьнялі свае кандыдатуры ў апопші момант, заклікаўшы да байкоту выбараў бяз выбару. Але ж і без абвяшчэньня байкоту лепей заставацца дома, у цяпле ды камфорце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле