Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-03-10
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Страх як паліттэхналёгія. На гэтых выбарах апазыцыя змагаецца не з уладамі, а са страхам. У сабе болын, чым у выбарцах. Запалохалі незалежных сацыёлягаў — і мы ня маем зьвестак пра дынаміку рэйтынгаў пасьля тэлевыступаў і ўсебеларускага сходу лукашэнкаўцаў. Ёсьць вынікі лякальных апытаньняў, што дыямэтральна розьняцца ад агучаных у дзяржаўных СМІ, а нацыянальнага перад 8 сакавіка — апошнім днём, калі можна было друкаваць вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў — так і не адбылося. Таму замест дынамікі рэйтынгаў у аб'ектыве гэтага нумару "НН" апынуўся страх. Страх як паліттэхналёгія, ягонае прафэсійнае, з халодным разьлікам, кропкавымі акцыямі, нагнятаньне. Зьбіцьцё кандыдата Казуліна (што будзе з вамі, калі мы кандыдата кладзем), пакалечаны журналіст Улевіч (расправімся з кожным, нягледзячы на сацыяльны статус), парадныя шэрагі СОБРу і людзей у цывільным (нас шмат), затрыманыя Лябедзька й Вячорка (і пляваць мы хацелі на міжнародных назіральнікаў).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва