Наша Ніва, 9/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

9/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-03-03

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Правал сцэнару "кіраваных выбараў". Казулін расказаў усё, што ведаў. Няма падставаў не давяраць ягоным расказам — ён жа ва ўсім гэтым удзельнічаў. Карціна адкрылася, скажам шчыра, жудкая. Трохі няясна, праўда, на што разьлічваюць сьпічрайтэры экс-рэктара: няўжо ж выбарцы захочуць памяняць аднаго прадстаўніка гэтай, як Казулін лічыць, "кодлы" на другога? Казулін гаворыць гучна і пра ўсё, але ні слова — пра выхад народу на плошчу. Дзіўнаватая гісторыя з вынікамі экзыт-полу (старонка 24) за месяц да выбараў пацьвердзіла: ніхто галасоў лічыць не зьбіраецца. У такіх умовах вынік палітычнага працэсу вырашыць толькі лічба ўдзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту. Астатняе, што б ні гучала, будзе выпускам пары ў сьвісток. Можна спрачацца пра крыніцы й мэты актыўнасьці Казуліна — пэўныя аналітыкі называлі яго кандыдатурай Расеі, — аднак адно зь яе вынікае безумоўна: сцэнар "хуткацечных кіраваных выбараў" праваліўся. Рэйтынг дэмакратычнага кандыдата вырас да такой ступені, што ўсім астатнім палітычным гульцам прыйшлося рабіць тэрміновыя захады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле