Наша Ніва, 4/2006

Наша Ніва

першая беларуская газэта

4/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-01-27

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Перадусім дзякую тым людзям, якія ў 25-градусны мароз на мінулым тыдні даносілі газэту чытачам. У жыцьці заўжды ёсьць месца подзьвігу. Што ёсьць геройства сёньня? Якія ўчынкі зь сёньняшняга дня ўвойдуць у хрэстаматыі беларускага ўчынку? Чыімі імёнамі заўтра назавуць вуліцы нашых гарадоў? Адказ на пытаньне "што ёсьць учынак сёньня" тоесны з адказам на пытаньне. што такое рэальная палітыка і хто такі рэальны палітык сёньня. Той, хто геройствуе языком, ці майстар неардынарных рэзанансных ўчынкаў? Як Зьміцер Касьпяровіч, які сарваў сьцяг рэжыму зь Менгарвыканкаму? "Справа Касьпяровіча" — старонка 14. Для мяне ў гэтым матэрыяле асабліва каштоўныя сьведчаньні ягоных сяброў. Праходзячы праз турму, чалавек пачынае ясьней бачыць. Геройства заўжды выпадковае, эпізадычнае. Геройства не заплянуеш. Гэта адказ на момант. Але гэта вынік цьвёрда зробленага выбару, вынік настрою.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле