Наша Ніва, 47/2005

Наша Ніва

першая беларуская газэта

47/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-12-16

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Белгазета»: няма газэтаў — няма праблемы. Неўключэньне ў падпісны каталёг шаснаццаці незалежных газэтаў і выгнаньне іх з «Саюздруку» — адна з найважнейшых падзеяў лістапада-сьнежня. Дзяржаўная прэса пра яе, зразумела, ні словам не абмовілася. Зьвернем ўвагу, што сытуацыю цалкам замаўчала і «Белгазета». Чаму? — запыталіся мы. Намесьнік галоўнага рэдактара Канстанцін Міхееў адмовіўся камэнтаваць, спаслаўшыся, што паўтара месяца хварэў. Ягоны калега Віктар Марціновіч патлумачыў, што ня мае паўнамоцтваў камэнтаваць рэдакцыйную палітыку, параіўшы зьвярнуцца да галоўнага рэдактара. Ігар Высоцкі, галоўны рэдактар: «Усё гэта хлусьня. Мы пісалі пра татальную зачыстку інфармацыйнай прасторы некалькі тыдняў таму. Ня памятаю, хто з журналістаў пісаў». Мы шукалі: тры нумары таму знайшліся гутаркі з Паўлам Якубовічам і Рамуальдам Уланам пра агульныя праблемы з свабодай прэсы, пра ўсё харошае. Без інфармацыі, аднак. Гэта ня першы выпадак, калі «Белгазета» абыходзіць вострыя тэмы. Былая супрацоўніца «Белгазеты» Ірына Чарняўка з скрухаю ўспамінае: «Падчас працы я сутыкалася з выпадкамг калі матэрыялы пра перасьлед журналістаў незалежных выданьняў ці пра сытуацыі зь Леванеўскім, Борыс не друкаваліся. Галоўны рэдактар такое ігнараваньне тлумачыў «адсутнасьцю інтарэсу ў чытачоў датэмы». Для журналісткі такі падыход быў непрымальны, і яна спыніла супрацоўніцтва з выданьнем. «Новая назва — старыя прынцыпы», як гаворыць рэкляма выданьня. Сама «Белгазета» праблемаў з распаўсюдам праз падпіску ці шапікі ня мае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле