Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005-12-09
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Бясплатны газ бывае толькі ў Расеі. Беларусь будзе адзінай краінай, для якой цэны на расейскі газ ня вырастуць у 2006 годзе. «Газпром» пацьвердзіў гатоўнасьць забясьпечыць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь на ўмовах кантракту 2005 г. — то бок па сымбалічных $46,68 за 1 000 кубамэтраў. Пра гэта было заяўлена 6 сьнежня на сустрэчы кіраўніка ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі. Паводле прэс-службы «Газпро-му», з ініцыятывы беларускага боку аднавілася і абмеркаваньне стварэньня сумеснага газатранс-партнага прадпрыемства на базе «Белтрансгазу». Апошняе газавае пагадненьне выклікала новую порцыю чутак пра перанос выбараў зь ліпеня на сакавік. Улады, нібыта, усур'ёз падумваюць пра гэта, каб ня даць Аляксандру Мілінкевічу часу на раскрутку. «Баяцца, што да лета краіна палітызуецца», — як сказаў «НН» адзін чыноўнік.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва