Дата выхаду: 2007-04-26
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
25 красавіка Расія развіталася з Барысам Ельцыным. Калі б нават пасля Ельцына застаўся толькі яго подпіс — разам з подпісамі Шушкевіча і Краўчука — пад Белавежскімі пагадненнямі, якія засведчылі распад Савецкага Саюза, дык і тады імя гэтага чалавека засталося б у гісторыі. I не толькі расійскай. Ельцын быў і застаўся больш, чым першым прэзідэнтам Расіі. Ён стаў бацькам-заснавальнікам новай дзяржавы пад назвай Расійская Федэрацыя. Хто б што ні гаварыў сёння, не ў апошнюю чаргу дзякуючы гэтаму факту на месцы СССР бяскроўным шляхам паўсталі і іншыя незалежныя дзяржавы.
Каталёг: Kamunikat.org