Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005-08-26
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На Крайняй Поўначы. Вёска Малое Сітна ляжыць у глухім кутку Полаччыны між лясоў і азёраў, на самай расейскай мяжы. За Полацкам сканчаюцца абробленыя палеткі. На возеры Скобрае — мабільная сувязь. За станцыяй Дрэтунь — асфальт. Пыльная гравійка коціцца між лясоў побач з чыгункай. Хутчэй убачыш зьмяю на дарозе, чым сустрэчны легкавік. Тут, на крайняй поўначы Беларусі, адбывае палітычную высылку Павал Севярынец. З поўдня Малое Сітна адгароджанае ад сьвету закінутым Дрэтунскім палігонам — найбольшым у Эўропе. Дывановыя бамбаваньні ператварылі тую зямлю ў пустыню. Нават хвоя зь цяжкасьцю чапляецца за барханы, у якіх чакаюць свайго чорнага часу неразарваныя снарады. Дарога то губляецца ў пясчаных выдмах, то правальваецца вялізнымі вымоінамі. Вакол — ні чалавека. Толькі браканьеры на дзікіх азёрах праводзяць цябе насьцярожанымі вачыма. Раптам па-над стылай роўнядзьдзю, нібы зыкурат, паўстае грамадзіна каманднага пункту. Калі адольваеш 70 яго прыступак, здаецца, што да ненатуральна вялізнай поўні адсюль бліжэй, чым да чалавечага жытла.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва