Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005-08-05
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Савецкія палякі супраць беларускіх 50 радкоў рэдактара «Лукашэнка даў палякам па руках» — такое пасланьне закідаюць у масавую сьвядомасьць гэтымі тыднямі. «НН» прагназавала сем месяцаў таму, што ўлады паспрабуюць згуляць на антыпольскіх настроях. Цяпер наш журналіст шукае адказу на пытаньне, ці прынясе такая гульня палітычныя дывідэнды. Лукашэнка душыць беларускіх палякаў і падтрымлівае савецкіх палякаў. Тых, на чале з Кручкоўскім. Якія лічаць толькі расейцаў і палякаў «сапраўднымі народамі», а беларускую грамаду — сваім галоўным ворагам. Кручкоўскі зараз будзе, як Козік у прафсаюзах. Нават прызы для найлепшых камбайнёраў-палякаў, мусіць, установіць. Гэныя савецкія палякі нагадваюць мне савецкіх габрэяў, якія асуджалі сіяністаў. Мы бачым, што канфлікт зусім ня ў тым, што «адны палякі супраць другіх», як кажа пасол Латушка. Адных арыштоўваюць, не даюць газэты надрукаваць. Другім АМОН нагамі адчыняе дзьверы ў Дамы Польскія.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва