Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005-06-03
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паўзучая нерухомасьць. Цэны на кватэры ў Менску параўняліся з цэнтральнаэўрапейскімі. Намесьнік міністра будаўніцтва: «цэны нагналі расейцы, якія масава скупляюць беларускую нерухомасьць». Сярэдняя цана аднапакаёўкі — крыху больш за 30 тыс. даляраў, двухпакаёвай кватэры — 42 тыс., трохпакаёўкі — 55 тыс., а чатырохпакаёвай кватэры — 60 тыс. Цэны на менскую нерухомасьць працягваюць імкліва расьці. Запаволеньня іх росту ў найбліжэйшай будучыні не прадбачыцца. Разабрацца, чаму так адбываецца, няпроста: адыгрывае ролю і рост сталічнага насельніцтва, а таксама павышэньне ягоных прыбыткаў, і абмежаваньні на продаж кватэр, пабудаваных на льготных умовах, і няздольнасьць будаўнікоў пасьпець за патрэбамі рынку. А намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук, адказваючы на мінулым тыдні ў палаце прадстаўнікоў на пытаньні парлямэнтароў, наагул выказаў думку, што цэны на нерухомасьць нагналі расейцы, якія масава скупляюць кватэры ў сталіцы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва