Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005-04-22
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вялікі спачын. Субота для чалавека ці людзі для суботнікаў? Рэфлексія Віталя Тараса. Напачатку — гісторыя, якую расказаў адзін мой малады калега і якую мне даўно карцела пераказаць. Аднойчы, калі яму было гадоў шэсьць, ён прачытаў вядомы надпіс на франтоне гмахаў, што ўтвараюць паўдугу на плошчы Перамогі ў Менску: «Подвиг народа бессмертен» (цытую, як прынята казаць, на мове арыгіналу). Малы запытаўся тады ў бацькі: «А што такое подзьвіг?» Той растлумачыў яму гэтую зьяву па-свойму — так, каб сыну было зразумела. Хлопчык запомніў словы ды прыгадаў іх праз колькі месяцаў, калі пайшоў у першую клясу. На адным з урокаў настаўніца спыталася ў першаклясьнікаў: «Што такое подзьвіг, дзеткі?» І вось наш герой у адказ прывёў татавы словы: «Подзьвіг — гэта калі ты саступіш некаму сваё месца ў чарзе па каўбасу…» Бацька хлопчыка, зразумела, пажартаваў, не ўлічыўшы яго малога веку. На дварэ быў пачатак 80-х гадоў, і жарт мог мець ня самы лепшы працяг для бацькоў хлопчыка. Але ж, відаць, усё тады абышлося… Ды ня ў тым рэч. Чэргі па каўбасу, таксама як па мяса, рыбу, муку, мыла і ўсё астатняе, самае неабходнае, дзякаваць богу, сёньня амаль ніхто ня згадвае — прынамсі, у сталіцы. А лёзунг на плошчы Перамогі застаўся. І чарговы юбілей Перамогі сьвяткуецца гэтаксама, як дваццаць ці трыццаць гадоў таму. Вось і ленінскія камуністычныя суботнікі неяк непрыметна вярнуліся ў жыцьцё. І новае пакаленьне ўдзельнічае ў гэтым добраахвотна-прымусовым мерапрыемстве гэтаксама, як удзельнічалі камсамольцы — бацькі й дзяды цяперашніх бэ
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва