Наша Ніва, 6/2005

Наша Ніва

першая беларуская газэта

6/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-02-11

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Кандыдат ад прыроды. Мілінкевіч ідзе ад зялёных. У тым, што Аляксандар Мілінкевіч будзе кандыдаваць, не сумняваўся ніхто. Ніхто не чакаў, што беспартыйнага гарадзенца Мілінкевіча ў якасьці кандыдата на прэзыдэнцкія выбары першай вылучыць Цэнтральная рада Беларускай партыі зялёных на сваім пасяджэньні ў Гомелі. Вылучэньне адбылося на пасяджэньні Цэнтральнай рады Беларускай партыі зялёных, што ўваходзіць у кааліцыю “Пяцёрка+”. Штаб Мілінкевіча ўзначаліць кіраўнік Фонду лякальнага разьвіцьця, колішні дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Віктар Карняенка. Вылучэньне адбылося ў Гомелі, бо там знаходзяцца кіроўныя органы партыі. Мілінкевіч сам прапанаваў сваю кандыдатуру тым партыям ад кааліцыі, што ня мелі свайго кандыдата. Сп.Мілінкевіч спадзяецца як на падтрымку іншых партый, так і рэгіёны. “Каманда будзе уплываць на ўсе катэгорыі насельніцтва. Будзем спрабаваць схіліць на свой бок усіх — і намэнклятуру, і настаўнікаў, і урачоў, і кожную бабульку”, — заявіў палітык карэспандэнту “НН”. У выпадку абраньня адзіным кандыдатам кампанія Мілінкевіча будзе пабудавана на агульнадэмакратычных каштоўнасьцях і пройдзе пад лёзунгамі яднаньня з Эўропай, рынкавай эканомікі, незалежнасьці, падтрымкі нацыянальнай культуры.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле