Наша Ніва, 2/2005

Наша Ніва

першая беларуская газэта

2/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-01-14

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прадпрымальнік ці крымінальнік? 14 студзеня ў Воршы мае адбыцца суд над мясцовым прадпрымальнікам Яўгенам Бурынскім. Хутчэй за ўсё, яго прызнаюць невінаватым. Гэта калі справа дойдзе да суду — ранейшыя спробы прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці прадпрымальнікаў, якія, як Бурынскі, ня сплачваюць страхавых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны (прыкладна 40 тысяч рублёў у месяц), заканчваліся яшчэ ў пракуратуры, якая спыняла справу за адсутнасьцю складу злачынства. «Ва ўладаў гэта ўжо ператвараецца ў звычку — спрабаваць прыцягнуць да судовай адказнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў паводле артыкулу 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу), — кажа адвакат Гары Паганяйла. — Падобныя справы ўжо былі ў Барысаве і ў Лепелі — мы выйгралі абедзьве». Паводле словаў спадара Паганяйлы, калі прадпрымальнік не зарэгістраваўся як платнік адлічэньняў у Фондзе сацыяльнай абароны, дык ён павінен несьці толькі адміністрацыйную адказнасьць — як чалавек, які нясвоечасова зарэгістраваўся. Але ён ня мае аніякіх абавязкаў перад Фондам, як і Фонд — перад ім. Нейкія санкцыі могуць быць прымененыя толькі тады, калі прадпрымальнік зарэгістраваны ў Фондзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле