Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004-02-20
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Невядомы Быкаў *** «За снайпэра» — гэты папулярны ў першыя лукашэнкаўскія гады тост можна было б зрабіць эпіграфам да аповесьці Васіля Быкава «Аўганец». Чалавек жыве дзеля аднаго-адзінага моманту. А што калі момант мінае? А нічога. Жыве далей, але ўжо бяз сэнсу. Думку гэтую выказаў Мішэль Уэльбэк, культавы францускі пісьменьнік. Можна спрачацца аб аўтарстве: хіба ня тое самае кажа Быкаў у «Трэцяй ракеце»? У «Сотнікаву»? Ступак з «Аўганца» таксама неспадзявана атрымлівае шанец спраўдзіць сваю мару — забіць дыктатара. Пра гэта вэтэран Аўганістану мроіў, жывучы ў гаражы, бяз працы й ежы, кінуты жонкай. Дзеля гэтага ён заклаў той самы гараж — хацеў купіць зброю. Толькі дзеля гэтага, як падаецца спачатку і яму самому, пайшоў служыць у АМАП. Як Рыбак — у паліцыю. І здрадзіў, як Рыбак. Але не тады, калі ня стрэліў у прэзыдэнта. Раней — калі, разганяючы дэманстрацыю, ціцянкоўскім жэстам падраў бел-чырвона-белы сьцяг. Такая вось быкаўская аналёгія: падраць сьцяг — як павесіць сябра.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва