Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004-12-24
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чалавек году *** Толькі за гэты год у Беларусі быў спынены выхад 19 незалежных газэт. 11 зь іх — непасрэдна перад рэфэрэндумам. Між тым дзяржаўныя СМІ пасьпяхова вярнуліся ў сыропны стан 1985 году: многа вады, многа цукру і нуль альтэрнатыўнай думкі. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў, што адчайна змагаецца за выжываньне незалежных СМІ, сёньня ператварылася ў сапраўднае Міністэрства інфармацыі, якое служыць свабодзе слова. А яго міністарка (слова «міністар» на лаціне, дарэчы, першапачаткова азначала «служыцель») — Жанна Літвіна.Пры канцы году БАЖ атрымаў пачэсную прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» ад Эўрапарлямэнту, і старшыня кантынэнтальнага парлямэнту прамаўляў з трыбуны па-беларуску. Ад БАЖ, захаваньня свабоды слова цяпер залежыць здольнасьць беларускай цывілізацыі да самазахаваньня. Пышна гучыць, але так і ёсьць. Урадовец году — Сяргей Сідорскі. У тое, што Сідорскі пратрымаецца доўга, ніхто ня верыў. Ён мусіў стацца рытуальнай ахвярай газавага крызісу мінулай зімы. Але Сідорскі выявіўся вельмі гаспадарлівым і самастойным прэм’ерам. З газавай вайны нэрваў беларускі ўрад выйшаў пераможцам. Пры Сідорскім эканамічны рост у краіне дасягнуў 10% за год. Разам з тым, за гэты час жорсткі ў адстойваньні нацыянальных інтарэсаў прэм’ер не дазволіў сабе ніводнай палітычнай заявы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва