Наша Ніва, 27/2004

Наша Ніва

першая беларуская газэта

27/2004

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2004-07-23

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рэфэрэндум сарваны *** Напярэдадні 20 ліпеня ў «НН» трапілі дзьве незвычайна цікавыя навіны. Першая — у супрацоўнікаў Савету Міністраў пад пагрозай звальненьня зьбіраюць подпісы за падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да 10 гадоў. Стала таксама ведама, што днямі ў дзяржаўныя газэты прыйшоў матэрыял БелТА пра ініцыятыву працоўных калектываў аб правядзеньні рэфэрэндуму. Аднак праз гадзіну матэрыял быў адкліканы. Сыстэма рыхтуецца, дае ўцечкі інфармацыі, але ні 3-га, ні 20 ліпеня кампанія не стартавала. Гэтаму могуць быць толькі два тлумачэньні. Пра першае гавораць сацыёлягі. Выбарцы больш чым скептычныя да ідэі трэцяга тэрміну і пажыцьцёвага прэзыдэнцтва. «Ці прагаласуе народ за мяне ў 2006 годзе, гэта пытаньне», — прызнаўся А.Лукашэнка. А трэба ж не папяровая перамога на рэфэрэндуме, а чыстая. Яна б забясьпечыла інэрцыю на прэзыдэнцкія выбары і мінімізавала неабходнасьць зваротаў да народу ў наступным дзесяцігодзьдзі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле