Дата выхаду: 2007-03-22
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Акурат год таму, 22 сакавіка 2007 году мне давялося кароткі час стаяць у ачапленні вакол намётавага лагера на Кастрычніцкай плошчы разам з сваякамі і сябрамі. Гэта было шчаслівае адчуванне. I нават тое, што потым іх затрымалі і адзін з іх правёў некалькі сутак у турме, таго адчування не перакрэслівае... За два дні перад тым ЦВК паведаміў вынікі адбытых у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. За дзейнага кіраўніка дзяржавы — 82,6% выбарцаў, за Мілінкевіча — 6,0%, за Гайдукевіча — 3,5%, за Казуліна — 2,3%. Пазней Лукашэнка паставіў пад сумнеў гэтыя звесткі, заявіўшы, што насамрэч за яго аддалі галасы 92,5%.
Каталёг: Kamunikat.org