Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003-12-26
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Каляднае пасланьне *** Пра вялікія і малыя справы. Нядаўна я атрымаў ліст, заадрасаваны проста «The Priest» (Сьвятару). Аўтар ліста, не падаючы свайго прозьвішча, пісаў: «Мы жывём па суседзтве, і нам балюча бачыць, як цяжка вам хадзіць... Хочам параіць вам лекі...» Сацыёлягі часта называюць сучасны вялікі горад асфальтавымі джунглямі, дзе людзі могуць жыць гадамі побач, ня ведаючы адзін аднаго. Таму я быў моцна ўзрушаны гэтым лістом. Ня столькі лекарскімі парадамі, як увагаю да патрэбаў іншага і жаданьнем прыйсьці з дапамогаю. Міжволі прыйшла на памяць прыпавесьць пра добрага самараніна. Мы жывём у часе, калі ўвесь сьвет стаў адной вялікай вёскай, і таму ўзьнікаюць пытаньні палітычнага і эканамічнага ладу, сацыяльнай справядлівасьці, аховы асяродзьдзя і г.д., якія датычаць усіх нас. Для іхняга вырашэньня патрэбны больш шырокі, часта глябальны падыход. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што такі падыход, пры ўсёй сваёй неабходнасьці, хавае ў сабе небясьпеку дасягаць дабра грамадзтва коштам дабра людзкой асобы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва