Дата выхаду: 2007-03-15
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
15 сакавіка 1994 году на сесіі Вярхоўнага Савету пад старшынствам Мечыслава Грыба быў зацверджаны Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі замацоўвалася незалежнасць дзяржавы. Разам з тым, шмат у ёй заставалася і застаецца дагэтуль палажэнняў канстытуцыі БССР — копіі брэжнеўскай савецкай канстытуцыі 1977 году. Гэта тычыцца, найперш, сацыяльных гарантыяў дзяржавы ў забеспячэнні міфічных правоў на працу, на бясплатныя медычнае абслугоўванне, адукацыю, жыллё і г.д. Ніколі на практыцы гэтыя правы не выконваліся. Між іншым, як і права на свабоду слова і сходаў, недатыкальнасць асабістага жыцця, тайну перапіскі. Усё гэта, нібыта, гарантавала Канстытуцыя СССР. Як казалі ў савецкім анекдоце пра рацыён слана ў заапарку: з’есці то ён з’есць, ды толькі хто ж яму дасць?
Каталёг: Kamunikat.org