Наша Ніва, 18 (328) 2003

Наша Ніва

першая беларуская газэта

18 (328) 2003

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003-05-16

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Навука пра дачнікаў. Дачнікам, якія з шуфлікамі ў руках цікуюць за каровамі, зьбіраючы бясцэнныя для павышэньня ўраджайнасьці ляпехі, і не наўме, што яны могуць уяўляць сабой ня менш каштоўны аб’ект зацікаўленьня, толькі навуковага. Сустрэча з Рананам Эрвуэ, францускім сацыёлягам, які вывучае фэномэн савецкіх дачнікаў на беларускім матэрыяле, адбылася 13 сакавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры. «Эканамічны фактар для дачнікаў не галоўны», — цьвердзіць ён. Пасьля двух гадоў дасьледаваньняў францускі навуковец зрабіў выснову, што дачнікамі кіруе складаны суплёт матываў: прага пабыць на прыродзе, жаданьне знайсьці сябе, самастойна разьмяркоўваць свой час і г.д. Р. Эрвуэ зазначыў, што немалую ролю ў разьвіцьці дачаў адыграла і савецкая рэчаіснасьць: нястача жылплошчы ў маленькіх савецкіх кватэрках (ня кажучы пра слынныя камуналкі) правакавала гараджанаў да ад’езду за горад, каб хоць улетку «пажыць па-людзку».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле