Наша Ніва, 17 (327) 2003

Наша Ніва

першая беларуская газэта

17 (327) 2003

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003-05-12

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Усё хакей. Дзеля таго каб займець дакладнае ўяўленьне пра стан Беларусі, за апошнія два тыдні варта было абстрагавацца ад бягучкі — пагатоў сьвятаў — і проста паглядзець хакейны чэмпіянат сьвету. У фінскім лёдзе, быццам у люстры, адбіліся ўсе бледныя надзеі й відавочныя хібы сёньняшняй беларускай сьвядомасьці. Як вынік, нашая зборная зь сьвістам праляцела ў ніжэйшы дывізіён. Зь першага ж матчу стала ясна, што беларусы падрыхтаваліся прайграваць і гуляць на выжываньне — клясычны нацыянальны настрой. Калі глядзіш такі хакей бязь веры ў перамогу — чыста фізычна не хапае паветра. Увесь час заміраеш з стоеным дыханьнем: абы не прапусьцілі, абы вытрымалі. Няўзброеным вокам відаць, наколькі апатыя скоўвае рухі і трымае беларусаў ля сваёй брамы: куды ўжо нам, усё роўна тыя мацнейшыя. Няма волі. Няма лідэра, які павядзе за сабой каманду. А які шыкоўны быў геапалітычны кантэкст! Выйграем — і тады змагаемся з Расеяй за месца на п’едэстале. Прайграем — трапляем на месца ЗША ў турніры на выбываньне зь фінальнае лігі. Усё вырашыў матч з латышамі: там, дзе нам было дастаткова і нічыёй, бел-чырвона-белыя прыбалты разграмілі чырвона-зялёных беларусаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле