Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003-04-25
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Майстры параднага партрэту. За саветамі ў кожным начальніцкім кабінэце вісеў абавязковы партрэт Леніна. У партыйных бонзаў яго дапаўняла выява чарговага «правадыра партыі», а зь сьценаў кадэбэшных і міліцэйскіх кабінэтаў пагрозьліва пазіраў «жалезны Фэлікс». Прэстыжна было мець у сябе не стандартную плякатную выяву, памножаную тысячнымі накладамі, а адмыслова намаляваны партрэт. Так, выявы Леніна аўтарства Міхаіла Савіцкага віселі ледзь ня ў кожным кабінэце ЦК КПБ. У сёньняшняй Беларусі няцяжка набыць партрэт Лукашэнкі — усьмешлівы ці больш суворы, памерам з паштоўку ці з насьценны плякат. Але ўсё гэта толькі фотавыявы. Мастакі не малююць «бацькі», хаця партрэты больш дробных начальнікаў ужо ёсьць. На выставе Ўладзімера Гардзеенкі «Мы нарадзіліся тут», якая экспануецца ў менскім Палацы мастацтваў (да 28 красавіка), можна пабачыць партрэты кіраўнікоў Гарадзенскае вобласьці Зьмітра Арцымені і Аляксандра Дубка. Сам У.Гардзеенка кажа, што іх выявы яму замовіў аблвыканкам: «Я і Домаша маляваў. Арцыменю, праўда, не з натуры, але вось Дубко мне пазаваў, мы зь ім наагул сябравалі. Але дамалёўваць давялося ўжо пасьля ягонай сьмерці».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва