Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003-04-18
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Краіна Беларусь. У аўторак у менскіх кнігарнях зьявілася кніга «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Гістарычнага выданьня такой якасьці ў Беларусі яшчэ не было. На 320 старонках зьмешчаныя блізу 2000 ілюстрацыяў. Узяў у рукі — маеш рэч. Выданьне ўпрыгожваюць летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі, частка якіх дагэтуль была невядомая нават беларускім гісторыкам. Зьмешчаныя ў кнізе выявы — толькі пятая частка таго масіву, зь якога рабіў выбарку мастак. На іх пошук і падбор пайшло амаль два гады. Кнігу стварылі пісьменьнік Уладзімер Арлоў ды мастак Зьміцер Герасімовіч. З. Герасімовіч шкадуе, што не ўдалося напоўніцу «праілюстраваць» манэты ВКЛ, паказаць прыватныя рэчы, кніжкі, нават гузікі з вопраткі славутых асобаў: «Словы застаюцца словамі, а візуальнае ўспрыманьне ўсё ж лепш».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва