Дата выхаду: 2007-03-08
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовы даклад аб стане правоў чалавека ў свеце. Чыноўнік, які прэзентаваў яго ў Вашынгтоне перад журналістамі, адразу зазначыў, што ў міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія дапамагаюць складаць гэты дакумент, ёсць шмат прэтэнзіяў і да Злучаных Штатаў. Летась яны патрапілі ў спіс краінаў, дзе парушаюцца грамадзянскія правы. Як вядома, у мэтах барацьбы з тэрарызмам, былі прынятыя папраўкі ў закон, якія дазваляюць уладам у асобных выпадках парушаць тайну перапіскі, тайну ўкладаў, права на асабістую недатыкальнасць грамадзянаў і г.д. Ваеннапалонныя, якіх утрымліваюць на амерыканскай вайсковай базе ў Гуантанама, пазбаўленыя большасці юрыдычных і грамадзянскіх правоў.
Каталёг: Kamunikat.org