Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003-03-28
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень Волі не задаволіў. Сёлетні Дзень Волі прайшоў як ніколі сьціпла. Нацыянальныя сілы не змаглі дамовіцца ды зладзіць у Менску супольныя акцыі. Партыйных правадыроў памірылі ўлады: лідэры фракцый-канкурэнтак трапілі за адны краты. Калісьці менавіта Дзень Волі яднаў усіх патрыётаў, цяпер — разьядноўвае. Падрыхтоўка да яго не абышлася без скандалаў. Патэнцыйныя ўдзельнікі акцыяў былі дэзарыентаваныя рознымі датамі, многія ўвогуле адмовіліся ад удзелу. Улады дзейнічалі прагматычна. Ведаючы пра ўпартае нежаданьне апазыцыі мітынгаваць на Бангалёры і Кульман, яны імкнуліся ня даць гэта зрабіць і ў недазволеных месцах. Яшчэ да пачатку акцый затрымліваліся кіраўнікі й актывісты. Даўно міліцыянты і амапаўцы не адчувалі сябе так упэўнена, як падчас сёлетняга Дня Волі. Нешматлікіх і неарганізаваных мітынгоўшчыкаў яны разганялі плянамерна і малымі сіламі. 25 сакавіка плошчу Якуба Коласа «ачысьцілі» нейкія два дзясяткі амапаўцаў...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва