Наша Ніва, 11 (321) 2003

Наша Ніва

першая беларуская газэта

11 (321) 2003

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003-03-21

Рэдактар: Дынько Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пнэўманія падчас вайны. Сьмяротна небясьпечны від інфэкцыйнай пнэўманіі імкліва распаўсюджваецца з Азіі па ўсім сьвеце. Загадкавая інфэкцыйная хвароба, якая атрымала назву «востры рэсьпіраторны сындром», ужо забрала жыцьці 17 чалавек, а колькасьць носьбітаў інфэкцыі імкліва расьце. Хваробу правакуе раней невядомы мікраарганізм, падобны да вірусаў адру й заўшніцы. Пакуль ня знойдзена ані антывірусных лекаў, ані антыбіётыкаў, якія б узьдзейнічалі на яго. Хаця дактары вырашылі, што гэта род запаленьня лёгкіх, першыя праявы хутчэй нагадваюць грып. Але чым бы ні была гэтая хвароба — у эпоху самалётаў яна разьнеслася па сьвеце вокамгненна. Мы знаходзімся перад пагрозай сусьветнай эпідэміі, накшталт грыпу 1918 г., гэтак званай «гішпанкі» — непакояцца прадстаўнікі Сусьветнай асацыяцыі аховы здароўя. Хвароба пачала распаўсюджвацца з паўднёвага Кітаю ды Віетнаму і хутка дабралася да Амэрыкі. Людзі з падазрэньнем на гэтую хваробу зарэгістраваныя і ў эўрапейскіх больніцах. У Швайцарыі, Італіі, Брытаніі, Славеніі, Аўстрыі, Нямеччыне іх ужо за два дзясяткі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле