Тут і цяпер (Свабода), 24 / 06.05.2009

Тут і цяпер (Свабода)

беларуская газета

24 / 06.05.2009

Дата выхаду: 2009-05-06

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэта свята за слязамі на вачах. Мы так, пэўна, і не ўсвядомілі сапраўдны кошт і ўрокі Перамогі 1945-га года, не гаворачы пра іншыя Перамогі беларусаў. Пачынаючы яшчэ дзесьці за паўтара тыдні да 9 мая тэлеэфір краіны перапаўняюць фільмы на ваенную тэматыку, вельмі часта савецкай вытворчасці, дзе фашысты паказваюцца выключна тупымі, злымі і вельмі баязлівымі, а воіны СА — разумнымі, добрымі і адчайна смелымі. Сустракаюцца цяпер і цікавыя, і праўдзівыя фільмы пра вайну, але іх так мала… Усё роўна пры гэтым ніхто не хоча ўспамінаць, напрыклад, горыч і вытокі разгрому Заходняга фронту, трагедыю Навагрудскага катла і г. д. Чаму мы такім чынам самі прыніжаем вартасць і кошт нашых жа сапраўды вялікіх перамог? Непасрэдна 9 мая такія стужкі, а таксама пафасныя дэманстрацыі ўрачыстага шэсця ветэранаў ВАВ, бясконцыя святочныя канцэрты запаўняюць амаль увесь эфірны дзень усіх без выключэння беларускіх тэлеканалаў. Падобная сітуацыя ў сетцы вяшчання дзяржаўных радыёстанцый, на старонках дзяржгазет, вулічных бігбордах і г.д.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле