Выбар, 45

Выбар

Газэта Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў

45

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў

Copyright © 2007-2009 by Выбар

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пад кантролем у народа. «Народны кантроль». Такую назву далі грамадзкія актывісты Магілеўшчыны новай газэце, першы нумар якой пабачыў сьвет напачатку лютага. Падставы для выпуска такога выданьня ў Магілеўскай вобласьці вельмі сур’езныя. Нават па словах найвы­шэйшых беларускіх чыноўнікаў, рэгіен па­граз у карупцыі. Але дзе можна прачытаць, ці яшчэ неяк даведацца пра “выбрыкі” на­шых чыноўнікаў? У дзяржаўных выданьнях усе, як правіла, “ціха-гладка”. Недарма абласная Кааліцыя дэмсілаў вымушана была стварыць уласны грамадзкі камітэт, друкаваным ворганам якога і стала новая газэта. Вось толькі частка лічбаў і фактаў, якія ў апошні час “раскапалі” магілеўскія антыка­рупцыянеры. Ці няпраўда - ўраждвае?! 1500 даляраў – такі сярэдні памер выяўленага хабару на Магілеўшчыне. 21 выпадак хабарніцтва выяўлены за 11 месяцаў мінулага года ў ворганах дзяржаўнага кіраваньня. Але гэта, аказва­ецца, “кветачкі”. У сельскай гаспадарцы па­добны паказчык утрая, а ў прамысловасьці – ўчацьвера большы. Рэкорднай, напэўна, сумай хабару, зь якой злавілі нячыстага нячыстага на руку кіраўніка абласнога масштабу праваахоўныя ворганы, стала ні многа ні мала – 45 тысячаў даляраў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Выбар

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле