Miejsce wydania: Магілёў
Data wydania: 2009-01
Redaktor: Брокараў Эдуард
Wydawca: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў
Copyright © 2007-2009 by Выбар
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Тут і цяпер. Паважаныя землякі. У любым грамадзтве ёсць людзі, якія хочуць памяняць да лепшага не толькі асабістае жыццё, але зрабіць больш справядлівай і нашу агульную долю. Гэтыя людзі не даюць спаць спакойна ніякай уладзе - ні царскай, ні дэмакратычнай. З імі ня проста. Яны заўжды маюць аргументаваную прадуманую пазіцыю. Таму і банальна “заткнуць рот” ім не можа нават уладнае чынавенства. Я мяркую, кожны з нас можа ўзгадаць такога знаёмага ці сваяка “праўдаруба”. Далёка не заўжды “праўдашукальнікі” маюць рацыю і не заўсёды іх дзейнасць прыносіць плён… Але менавіта такія людзі з’яўляюцца “дражджамі”для новых грамадцкіх ідэй і спраў, а па-добраму - рухавікамі разьвіцця любой паспяховай краіны. Нажаль, у нас чалавека такога складу ўжо багата гадоў цкуюць, гоняць адусюль па прынцыпе: сабака брэша, а караван ідзе. Куды зайшоў у рэшце рэшт наш “караван – Беларусь” апошнім часам зразумелі многія… Колькі гадоў незалежныя ад уладаў спецыялісты білі ў званы: людзі! Куды мы ідзем! Азірніцеся праўдзе ў вочы! На “версе” сьмяяліся, а народ маўчаў: дасць Бог, пранясе.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Выбар