Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2008-04
Рэдактар: Брокараў Эдуард
Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў
Copyright © 2007-2009 by Выбар
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рыхтуемся да выбараРыхтуемся да выбараў. У Магілёве адбылося паседжанне кардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл, на якой абмеркаваліся пытанні набліжаючыхся выбараў, план правядзення палітычных ды грамадскіх кампаніяў. Таксама быў вызначаны парадак дня працоўнай сустрэчы з прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў на выбарах 2008 года. Адразу пасля паседжання Рады адбылася сустрэча з магчымымі кандыдатамі, сябрамі выбарчага штабу кааліцыі. На сустрэчы прысутнічалі сябры кааліцыі, мяркуемыя кандыдаты ў дэпутаты. Таксама на паседжання былі запрошаны сталічныя палітыкі, сярод якіх: былы палітвязень Сяргей Скрабец, старшыня Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і палітвязень Мікола Статкевіч, былы кіраўнік Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч. На паседжанні быў абмеркаваны план працы кааліцыі на выбарах, распрацаваная стратэгія правядзення мерапрыемстваў на ўгодкі катастрофы на ЧАЭС, 26 красавіка.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Выбар