Месца выхаду: Бялыніцкі раён, в. Б. Машчаніца
Дата выхаду: 2009-04
Рэдактар: Вырвіч Барыс
Выдавец: Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Грамадзянскі кантроль дзейнічае. У Магілёўскай вобласці ў рамках абласной кааліцыі дэмакратычных сіл распачаў сваю працу аргкамітэт па стварэнню грамадскай арганізацыі "Камітэт грамадзянскага кантролю". Адзін з ініцыятараў стварэння камітэта, старшыня выканкама Магілёўскай абласной каліцыі дэмакратычных сіл Рыгор Кастусёў адзначае, што такая ідэя ўзнікла таму, што ў апошні час у сродках масавай інфармацыі вельмі часта гаворыцца пра тое, што Магілёўская вобласць з’яўляецца самай карумпаванай ў Беларусі. “Магчыма, так адбываецца, таму што вярхушка ўлады ў краіне паходзіць з нашай Магілёўскай вобласці і чыноўнікі на месцах лічаць, што ім усё дазволена”. Як паведаміў намеснік старшыні выканкама Магілёўскай абласной каліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў, у працу аргкамітэта актыўна ўключылісь многія грамадскія і партыйныя актывісты вобласці, сябры рэгіянальных кааліцый з розных куткоў Магілёўшчыны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народны кантроль