Data wydania: 2007-02-08
Redaktor: Уласаў А.
Wydawca: ТАА Тут і цяпер
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: http://vilnia.com
У нядзелю на кватэры ў Мінску, каля Камароўскага рынку, сабраліся на сход юнакі і дзяўчаты — больш за дваццаць чалавек, якіх называюць маладафронтаўцамі. Прыехалі хлопцы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі некалькі чалавек з Польшчы, якія вучацца там па праграме Каліноўскага. Як толькі сцямнела, у кватэру ўварваліся байцы спецназу, супрацоўнікі МУС і КГБ. Паводле сведкаў, усіх прысутных прымусілі пры панятых назваць пад відэазапіс свае імёны і прозвішчы. Забралі мабільныя тэлефоны. (Як піша газета “Наша Ніва”, адзін з хлопцаў паспеў схаваць тэлефон і адправіць СМС-паведамленне, дзякуючы якому пра падзеі адразу стала вядома журналістам і яны змаглі зрабіць фатаздымкі).
Katalog: Kamunikat.org