Права на волю, №7 (250) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№7 (250) 2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-04

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Арцём Дубскі – на волі... З бабруйскага ізалятару нечакана вызвалілі актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага. На волю Арцём Дубскі выйшаў позна ўвечары 15 красавіка. "У 21.30 да мяне ў камеру прыйшоў в.а. начальніка СІЗА маёр Кутурмін і сказаў, каб я зьбіраў рэчы, – распавядае Арцём Дубскі. – Я хутка сабраў свой заплечнік, вырашыў, што мяне проста пераводзяць у іншую камеру – гэта адбываецца вельмі часта. Але мяне нечакана выставілі за дзьверы. Я апынуўся позна ўвечары бяз грошай, у чужым горадзе. Патэлефанаваў з таксафону маці, яна паведаміла сябрам Маладога Фронту і за мной адразу ж вы­ехалі, каб адвезьці дадому ў Асіповічы. Вызвалілі мяне пад падпіску аб нявыездзе – да суда. Думаю, што суд адбудзецца хутка, мабыць, на працягу двух тыдняў. Справа разьдзьмутая. На допыт мяне выклікалі за час знаходжаньня ў ізалятары ўсяго адзін раз". Арцём Дубскі пакутуе ад язвы страўніка, але неабходных лекаў яму ў СІЗА прадастаўлена не было. "У СІЗА, паводле словаў супрацоўнікаў, усё ёсьць, але толькі для выключ­ных людзей. Усё, што звычайна даецца ў санчастцы затрыманым – гэта актывава­ны вугаль або мазь Вішнеўскага.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле