Беларуская Аўтакефалія, 1 (1) 2009

Беларуская Аўтакефалія

Часопіс Архірэйскага Сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

1 (1) 2009

Дата выхаду: 2009-04

Рэдактар: Горбік Сяргей

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Адрэса для ліставаньня baoc_info@yahoo.com

Вялікоднае пасланьне Старшыні архірэйскага сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана (Пуріца) Хрыстос Уваскрос! Вось ужо амаль дзьве тысячы год раздаецца гэты пераможны кліч – Хрыстос Уваскрос! Раздаецца ён ня толькі на нябёсах і зямлі, раздаецца ён у самім пекле, бо “усё напоўнілася сьвятлом” у Вялікодную ноч. Радасьцю напаўняецца ўсялякая жывая душа і нават сонца ў гэты ранак сьвеціць інакш, не так як ў звычайныя дні – радасна, урачыста. Узгадаем, яшчэ ўчора мы ўкрыжоўваліся разам з Хрыстом, а сёньня супаўстаем зь Ім у радасьці аб Ягоным усяслаўным уваскрашэньні. Сёньня, навучаныя апосталам, мы са усёй Царквой заклікаем: “Сьмерць, дзе тваё джала, пекла, дзе твая перамога?! Хрыстос уваскрос, і уся напоўнілася сьвятлом: неба і зямля і апраметная”. У гэты дзень сьмерць страціла сваю уладу над намі, грэх страціў сваю сьмяротную сілу. Сёньня Сьвятло, з “Магілы зазьзяўшае”, калі мы да Яго адчыненыя, даруе нам плод гэтай перамогі, Ён і нас грэшнікаў адукоўвае і асьвячае.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле