Свабода (Тут і цяпер), 04/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

04/2007

Дата выхаду: 2007-01-25

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

У студзені за камунальныя паслугі нам давядзецца плаціць на 9-10% больш, чым у снежні. I на 20-22% больш у параўнанні са студзенем 2006 году. Паводле міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, з 1-га студзеня тарыфы на газ і электрычнасць узнятыя на 20%, на цеплавую энергію — на 12%. А яшчэ павысіліся кошты на тэхабслугоўванне (25%), ваду і каналізацыю (12,7%), вываз смецця (10%) і г.д. Урад абяцаў, што ў цэлым за год кошты паслуг ЖКГ не павінны вырасці больш як на 5 даляраў за год. Як піша сайт “Беларускі партызан”, разлікі паказваюць, што сям’і з трох чалавек, якая жыве ў кватэры плошчай 44-47 квадратных метраў, пасля павышэння тарыфаў давядзецца плаціць акурат на 5 даляраў больш.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Свабода 04/2007