Belarus Live, 24.04.2009

Belarus Live

Newsletter

24.04.2009

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2009-04-24

Copyright © 2006-2009 by Belarus live

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: http://belarus-live.eu

Мінулы тыдзень прайшоў для беларускіх ды многіх іншых СМІ пад знакам сустрэчаў Лукашэнкі з Папам Рымскім у Ватыкане і прэм’ерам Бэрлюсконі падчас нефармальнай вячэры. Прыезд Лукашэнкі ў Італію стаў нагодай для канстатацыі, што 14-гадовая замежнапалітычная самаізаляцыя для беларускага рэжыму скончылася. Аднак у дачыненьні да Беларусі яшчэ працягваюць дзейнічаць рознага кшталту эканамічныя санкцыі Эўразьвязу і ЗША, прынятыя ў свой час паводле палітычных матываў. Як адзначаюць незалежныя экспэрты, дзеля дыялёгу з афіцыйным Менскам, які працягваецца ўжо больш за паўгоду, у Брусэлі палічылі за лепшае «згубіць» ня толькі 12 вядомых умоваў Эўразьвязу для нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю, але і ня ўзгадваць нават 5 пазасталых, якія, як уяўлялася, Менск можа выканаць хутчэй. Рэжым Лукашэнкі здолеў навязаць Эўразьвязу свой тэмп нармалізацыі дачыненьняў, пры гэтым фактычна нічога не мяняючы ў сваёй унутранай антыдэмакратычнай, рэпрэсіўнай палітыцы, якую яшчэ ня так даўна ў аб’яднанай Эўропе лічылі непрымальнай. Многія праціўнікі рэжыму Лукашэнкі лічаць, што пасьля сустрэчы з Папам Рымскім дыктатар атрымаў індульгенцыю для працягненьня свайго палітычнага жыцьця. Пра патэнцыйныя рызыкі палітыкі « прымірэньня» ў дачыненьні да «апошняга дыктатара Эўропы» задумваюцца далёка не ва ўсіх сталіцах краінаў Эўразьвязу.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Belarus Live

View/ Download This Chapter/ Article... на беларускай мове
View/ Download This Chapter/ Article... на расейскай мове
View/ Download This Chapter/ Article... на польскай мове
View/ Download This Chapter/ Article... на ангельскай мове