Выбар, 24

Выбар

Газета Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў

24

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2008-03

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў

Copyright © 2007-2009 by Выбар

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вечар Дня Волі ў Магілёве. Грамадзкія й партыйныя актывісты ўсклалі кветкі да будынка, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтры­малі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у гэтым будынку месьціцца Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй. Два дзясяткі ўдзельнікаў урачыстасьці ўсклалі кветкі да сымбалічнай мэмарыяльнай шыльды з гербам Пагоня й надпісам: “Жыве Беларусь. У гэтым будынку летам 1918 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве было пры­нятае рашэньне аб прызнаньні ўлады БНР”. Старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвясьціў, што неўзабаве пачнецца збор подпісаў за ўсталяваньня на будынку краязнаўчага музэю сапраўднай мэма­рыяльнай шыльды. На месцы правядзеньня акцыі прысутнічала каля дзясятка міліцыянтаў. Начальнік аддзелу ўправы ўнутраных спраў аблвыканкаму пал­коўнік Алёнушкін запатрабаваў ад удзельнікаў разысьціся. Міліцыянт абвінаваціў актывістаў у спробе арганізаваць несанкцыянаваны мітынг.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Выбар

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле