Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2008-01
Рэдактар: Брокараў Эдуард
Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў
Copyright © 2007-2009 by Выбар
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пратэст. Акрамя таго, прадпрымальнікі патрабавалі, каб на плошчу выйшаў прадстаўнік аблвыканкаму і выслухаў іхнія прэтэнзіі. Да прадпрымальнікаў ніхто ня выйшаў, але патрабаваньні плошчы ў аблвыканкаме выслухалі Прадпрымальнікі пачалі зьбірацца а дзясятай гадзіне раніцы. За паўгадзіны на плошчу Леніна прыйшлі каля двухсот чалавек. Перад адзінаццатай гадзінай, калі на плошчы было каля пяцісот прадпрымальнікаў, міліцыянты пачалі вінаваціць іх у спробе арганізаваць несанкцыянаваны мітынг. Пагражалі адміністрацыйнай адказнасьцю. Міліцыянты, трое маёраў і адзін падпалкоўнік, ня мелі іменных бэджаў і адмаўляліся прадстаўляцца. Стыхійны мітынг пачаўся блізу адзінаццатай гадзіны. Арганізаваў яго былы работнік прыватнай абутковай майстэрні, цяпер беспрацоўны Валадар Цурпанаў: “Мне няма чаго страчваць, бо я страціў усё. Вы страчваеце маёмасьць, грошы. Нават калі вас спляжаць, вы будзеце нешта мець, бо, можа, уладкуецеся на завод, у няволю, а можа ў аграгарадок. Гэта наш пляц. Мы тут, каб дамагчыся свабоды, а свабода — гэта закон”, — з гэткімі словамі зьвярнуўся да прадпрымальніцкай грамады Валадар Цурпанаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Выбар